Брэсцкія мытнікі спынілі канал незаконнай пастаўкі аўтамабіляў са Злучаных Штатаў Амерыкі

2 марта 2015

Брэсцкія мытнікі спынілі канал незаконнай пастаўкі аўтамабіляў са Злучаных Штатаў Амерыкі на тэрыторыю Мытнага саюза. Трафік дарагіх іншамарак арганізаваў жыхар Брэсцкага рэгіёна. Машыны перасякалі мяжу па падробленых дакументах. Гаворка ідзе аб "лексусах" і "таётах" 2007-2013 гадоў выпуску. Іншамаркі на суму звыш 3 мільярдаў рублёў канфіскаваны.

Ігар Рудакоў, намеснік начальніка Брэсцкай мытні: "Незаконная схема ўвозу транспартных сродкаў, арганізаваная жыхаром Брэсцкай вобласці, заключалася ў прад'яўленні падробленых дакументаў пры мытным афармленні транспартных сродкаў, што ўвозіліся з вызваленнем ад выплаты мытных плацяжоў".

Супрацоўнікі мытні не выключаюць, што аўтамабіляў, увезеных такім спосабам па несапраўдных дакументах, можа быць і больш. Зараз высвятляецца, дзе могуць знаходзіцца гэтыя машыны. Таксама ўстанаўліваецца шэраг асоб, якія маюць дачыненне да незаконнай схемы.