Браканьераў, якія выкарыстоўвалі сеткі, затрымалі ў Ганцавіцкім раёне

26 марта 2019

Штраф больш за 12 тысяч рублёў і магчымая канфіскацыя аўто - такое пакаранне пагражае рыбакам, якія выкарыстоўвалі сеткі. Браканьераў затрымалі ў Ганцавіцкім раёне. Іх улоў быў больш за 41 кілаграм, у асноўным ляшча і шчупака. А ў Брэсцкай вобласці дзейнічае забарона на лоўлю рыбы ў сувязі з нерастам. Згодна з правіламі, рыбачыць у гэты перыяд можна толькі з берага, днём і адным кручком.

Па факце незаконнай здабычы рыбы ўзбуджана крымінальная справа. Дарэчы, напярэдадні гэтага інцыдэнту дзяржінспектары выцягнулі 800 метраў сетак.