Байцы наркакантролю затрымалі двух мясцовых жыхароў у Навагрудскім раёне

11 апреля 2019

Пры сабе ў затрыманых  знайшлі гашыш і таблеткі. Як мяркуецца,  гэта псіхатроп. Рэчывы адправілі на экспертызу.

Яраслаў Васілеўскі, афіцыйны прадстаўнік УУС Гродзенскага аблвыканкама: "Затрыманне адбывалася, калі падазроныя ехалі на маршрутным таксі, якое спынілі супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі. Канфіскавана 7,5 грама гашышу і некалькі таблетак. Высветлена, што небяспечныя для здароўя рэчывы маладыя людзі набылі на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі, дзе знаходзіліся на заробках. Крымінальная справа ўзбуджана па ч. 1 арт. 328 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь".

А ў Гомелі праваахоўнікі затрымалі мужчыну і жанчыну з наркотыкамі. Вядома, што іх яны купілі праз інтэрнэт-магазін, супрацоўнікі якога выслалі кліентам адрас закладкі. Пасля таго як пакупнікі забралі наркотык са схованкі, іх затрымалі міліцыянеры. У жанчыны быў знойдзены пакет з забароненым рэчывам. А ў яе саўдзельніка рэчыва знайшлі  пасля таго, як даследавалі страўнік фігуранта ў бальніцы. Вынікі экспертызы такія: у пакеце быў наркотык альфа-ПВП.