Борт Мінск - Мілан вылецеў

1 сентября 2016

Мы працягваем сачыць за інцыдэнтам, які адбыўся ў Нацыянальным аэрапорце. Паводле апошняй інфармацыі, борт Мінск - Мілан вылецеў. Некалькі гадзін пасажыры рэйса правялі ў паветранай гавані.

Раніцай беларускім праваахоўнікам паступіла інфармацыя пра замініраванне самалёта. У выніку бомба не была знойдзеная. Нагадаем, з Італіі патэлефанаваў невядомы мужчына і на ламанай англійскай мове паведаміў пра бомбу на борце. У аэрапорт неадкладна выехалі сапёры. Вылет рэйса авіякампаніі "Белавія" быў адкладзены. Зараз аэрапорт працуе ў штатным рэжыме.