Бомбу, знойдзеную на тэрыторыі былога "БелЭкспа", рыхтуюць да адпраўкі на палігон

13 апреля 2017

Бомбу, знойдзеную на тэрыторыі былога корпуса Нацыянальнага выставачнага цэнтра "БелЭкспа", рыхтуюць да адпраўкі на палігон для знішчэння. Снарад часоў Вялікай Айчыннай быў выяўлены сёння раніцай падчас земляных работ, адкапаў боепрыпас экскаватаршчык. Зараз на месцы працуюць байцы МНС і сапёры, месца ачэплена. Вядома, што знойдзена 250-кілаграмовая нямецкая бомба з разлётам асколкаў да 2 кіламетраў. Выставачны цэнтр "БелЭкспа" размешчаны на вуліцы Янкі Купалы ў сталіцы. Зараз будынак зносяць для ўзвядзення новага шматфункцыянальнага комплексу.