Больш за паўкілаграма псіхатропу канфіскавалі аператыўнікі пры падтрымцы САХР

6 сентября 2018

Больш за паўкілаграма псіхатропу, дзясяткі закладак і незаконны прыбытак на тысячу долараў. Аператыўнікі пры падтрымцы САХР затрымалі распаўсюджвальніка наркотыкаў. У кватэры, якую 23-гадовы дылер арандаваў выключна для фасоўкі парашку, байцы наркакантролю знайшлі 525 грамаў альфа-ПВП. Адзначым, да затрымання малады чалавек паспеў схаваць у лесе пад Мінскам дзясяткі скруткаў з наркотыкам.

Дзеянні затрыманага кваліфікаваныя паводле трэцяй часткі артыкула за незаконнае абарачэнне наркотыкаў, а менавіта за распаўсюджванне. Максімальнае пакаранне - 15 гадоў пазбаўлення волі.