Больш за дзясятак крымінальных спраў узбуджаны з пачатку года за спробы даць хабар супрацоўнікам ДАІ

20 марта 2019

200 долараў  прапаноўваў п'яны вадзіцель інспектару ДАІ ў Кармянскім раёне, каб яго адпусцілі і забыліся пра парушэнне. За 500 долараў спрабаваў адкупіцца ў дарожнай міліцыі нецвярозы аўтамабіліст у Мінску, яго за рулём БМВ спыніў экіпаж. Гэта  толькі два апошнія выпадкі. Усяго ж больш за дзясятак крымінальных спраў узбуджаны з пачатку года за спробы даць хабар супрацоўнікам дарожнай міліцыі. Прычым, як адзначылі ў ДАІ, так спрабуюць вырашыць розныя пытанні - ад здачы экзамена на вадзіцельскія правы  да пазбягання адказнасці за перавышэнне хуткасці. Праваахоўнікі нагадваюць, што за спробу подкупу прадугледжана пакаранне да 5 гадоў пазбаўлення волі. 

У судах сталіцы зараз разглядаюцца справы аб даванні хабару супрацоўнікам ДАІ. Іх фігуранты кіравалі аўто, не маючы вадзіцельскага пасведчання, і спрабавалі адкупіцца  за 55 і 100 рублёў.