Больш за дзесяць кіруючых работнікаў сістэмы аховы здароўя і бізнесменаў затрыманыя за хабары

19 мая 2017

Інфармацыю пацвердзілі ў Камітэце дзяржбяспекі Беларусі. У афіцыйным паведамленне гаворыцца, што спачатку на хабары памерам амаль 3 тысячы долараў папаўся галоўны ўрач Пінскай цэнтральнай бальніцы. Пасля былі затрыманыя дзесяць кіруючых работнікаў сістэмы аховы здароўя Гомельскай, Магілёўскай і Гродзенскай абласцей, а таксама Мінска. Сума грашовых узнагарод складала ад 400 да 5 тысяч долараў. Карупцыйныя пытанні датычыліся тэндарных таргоў на пастаўкі медабсталявання і рэагентаў. І затрыманыя карупцыянеры стваралі такія ўмовы, каб перамогу атрымліваў заўсёды патрэбны пастаўшчык. Удалая здзелка каштавала 5 працэнтаў ад агульнай сумы. У КДБ падкрэслілі, што такая схема вяла да падаражэння абсталявання для бальніц і паліклінік на 30-70 працэнтаў, а фактычна - для бюджэту краіны, з якога і аплачваліся ўсе закупкі. Зараз усе затрыманыя знаходзяцца пад вартай. Узбуджаныя крымінальныя справы ў дачыненні да супрацоўнікаў сістэмы аховы здароўя і бізнесменаў, сярод іх і дырэктар кампаніі "Белрэамед" Мікалай Аганесян. Таксама ў КДБ пацвердзілі затрыманне Віктара Масло - галоўнага ўрача бальніцы ў Аксакаўшчыне. Следчыя дзеянні і аператыўна-вышуковыя мерапрыемстве працягваюцца.