Дзякуючы дапамозе беларускіх ратавальнікаў нарвежская яхта прадоўжыла шлях па рацэ Днепр

6 сентября 2017

Нагадаем, судна з іншаземцамі села на мель напярэдадні ў Дубровенскім раёне паблізу вёскі Бурая.

6-тонная лодка засела за некалькі метраў ад берагу. Падарожнікі - трое нарвежскіх журналістаў. Яны распавялі, што рухаліся па Дняпры з боку Смаленска і, абыходзячы Чорнае мора, мелі намер дасягнуць меж Турцыі. Сысці з мелі гасцям Беларусі дапамаглі вадалазы і спецыяльная тэхніка.