На скандальным відэа супрацоўнік Мінсктранса і дзяўчына, мабыць, безбілетніца, не збіраліся адступаць. Дагэтуль Мінсктранс ніяк не пракаменціраваў дзеянне свайго работніка.
Дзяўчына ляжыць на зямлі і трымае сумку, за якую цягне кантралёр. Побач з мужчынам яго калега з Мінсктранса, але ён не ўмешваецца, як і іншыя сведкі інцыдэнту. Відавочцы паведамілі, што кадры знялі ў Чыжоўцы некалькі дзён таму. Дарэчы, гэта не першы выпадак некарэктных паводзінаў кантралёраў. У Дзяржынску школьніцу высадзілі з аўтобуса ў полі на мароз! У дзіцяці з сабой усяго толькі не было даведкі са школы.













