Безнадзейныя веласіпедныя справы могуць быць раскрытыя

31 октября 2017

Здавалася б, самыя безнадзейныя веласіпедныя справы могуць быць раскрытыя. Дваіх мінчан затрымалі на месцы злачынства. А ў гаражы іх скупшчыка знайшлі каля двух дзясяткаў веласіпедаў. Мінчан падазраюць у серыі крадзяжоў. Паводле інфармацыі міліцыі, хлопцы пачалі сваю справу ў чэрвені. Устаноўлена 20 такіх эпізодаў. Частку выкрадзеных веласіпедаў злачынцы збывалі знаёмаму беспрацоўнаму, а іншую частку - на мінскіх рынках. Раней браты прыцягваліся да крымінальнай адказнасці за падобныя злачынствы.