Бяспраўнік на "Ягуары" ўрэзаўся ў слуп на МКАД

25 мая 2020
Бяспраўнік на "Ягуары" ўрэзаўся ў ліхтар на МКАД у Мінску. Пасля сутыкнення машына загарэлася, спатрэбілася дапамога ратавальнікаў. ДТЗ адбылося прыкладна а палове на другую ночы. Паведамляецца, што 30-гадовы вадзіцель ехаў у кірунку Лагойскага тракта. Паводле папярэдняй версіі, ён не зладзіўся з кіраваннем. У момант аварыі мужчына знаходзіўся ў машыне адзін, ён шпіталізаваны. Як распавялі ў ДАІ, шафёр неаднаразова пападаўся на перавышэнні хуткасці.