Беларусы, якія пацярпелі ў ДТЗ ва Украіне, працягнуць лячэнне на радзіме

5 октября 2018

Сёння раніцай у Мікалаеўскую вобласць адправіліся тры рэанімабілі Гомельскай абласной бальніцы. Да транспарціроўкі гатовыя чацвёра беларусаў, змешчаных у Крываазёрскай цэнтральнай раённай бальніцы. Ужо сёння да вечара іх плануюць даставіць у Беларусь. Паводле папярэдняй інфармацыі, у шпіталізацыі маюць патрэбу трое. Гомельскія спецыялісты ацэняць і стан чацвёртага, пасля чаго будзе прынята рашэнне аб яго лячэнні.

Нагадаем, ДТЗ адбылося напярэдадні раніцай на трасе Адэса-Кіеў. Мікрааўтобус на беларускіх нумарах сутыкнуўся з грузавым пад'ёмным кранам, які рухаўся наперадзе ў спадарожным кірунку. Пацярпелі сем чалавек: шасцёра грамадзян Беларусі ва ўзросце ад 43 да 66 гадоў, у тым ліку вадзіцель мікрааўтобуса, а таксама 30-гадовы жыхар Кіева.