Беларусы патрапілі ў ДТЗ у Маскве

10 февраля 2020
Паводле інфармацыі нашага пасольства, вадзіцель мікрааўтобуса - беларус, прыватны перавозчык - шпіталізаваны з пераломам нагі. Яшчэ двое нашых грамадзян атрымалі розныя ўдары. Таксі і мікрааўтобус сутыкнуліся на Кутузаўскім праспекце. Ад удару бус, у якім ехалі нашы суайчыннікі, перавярнуўся, яго прыйшлося паднімаць з дапамогай крана. Вадзіцель таксі загінуў. Акалічнасці здарэння высвятляюцца.