Беларусы трапілі ў ДТЗ у Калужскай вобласці

15 августа 2017

Мы працягваем сачыць за станам беларусаў, пацярпелых гэтай ноччу ў ДТЗ у Калужскай вобласці. Нагадаем, 1 чалавек - жыхар Калінкавічаў - загінуў, 9 знаходзяцца ў бальніцах. Адзін з іх у рэанімацыі ў цяжкім стане. Пацярпелыя таксама з Гомельскага рэгіёна, адзін - з Гродзенскай вобласці. Аварыя адбылася а палове на чацвёртую ночы на трасе - Масква - Малаяраславец - Рослаў. Вадзіцель Volkswagen Multivan выехаў на паласу сустрэчнага руху, затым у упаў кювет, чым справакаваў сутыкненне грузавіка і аўтобуса на беларускіх нумарах.

Пасольства Беларусі ў Расіі аказвае ўсю магчымую дапамогу пацярпелым і іх сваякам. Блізкім паведамілі аб здарэнні, дапамагаюць звязаць з медыкамі і дабрацца да родных. Дыппрадстаўніцтва на сувязі з МУС і І ДІБДР Калужскай вобласці.