Беларускі аўтобус трапіў у ДТЗ ва Украіне

23 июля 2018

Інфармацыя з'явілася сёння на старонцы ў сацыяльнай сетцы адной з турыстак. Інцыдэнт адбыўся раніцай за 135 кіламетраў ад Кіева. Аўтобус перасёк сустрэчную паласу і з'ехаў у кювет. Паводле папярэдніх даных, пацярпелых няма. Паводле інфармацыі некаторых рэсурсаў, сярод пасажыраў былі дзеці, якія ехалі на спаборніцтвы. Па словах відавочцаў, вадзіцель, верагодна, заснуў за рулём - ён змяніўся пасля граніцы і, па ўсёй бачнасці, выехаўшы на добрую трасу, страціў пільнасць. Пасажырам ужо падалі падменны аўтобус з Кіева, і яны працягваюць паездку ў Адэсу.