Беларускім пагранічнікам папаўся падводны "паляўнічы"

29 августа 2019
Супрацоўнікі Полацкага атрада затрымалі парушальніка  за 300 метраў ад латвійскай мяжы. Інцыдэнт адбыўся напярэдадні на беразе ракі Заходняя Дзвіна ў Друйскім раёне. Як высветлілася пазней, нырцом аказаўся 47-гадовы беларус. Ён быў апрануты ў гідракасцюм, з сабой меў радыёстанцыю і ласты. Дакументаў на права знаходжання ў пагранічнай паласе ў жыхара Браслава не было. Сам ён растлумачыў, што проста займаўся падводным паляваннем. За спробу  незаконнага перасячэння мяжы і парушэнне пагранрэжыму ў дачыненні  да мужчыны пачаты адміністрацыйны працэс. Санкцыя кожнага з артыкулаў прадугледжвае штраф больш за 1 200 рублёў.