Беларускія ратавальнікі аказваюць дапамогу падарожнікам з Нарвегіі

6 Верасня 2017

Яхта з замежнікамі села на мель на рацэ Днепр у Дубровенскім раёне.

6-тонавае судна знаходзіцца за некалькі метраў ад берагу. Паводле слоў турыстаў, яны рухаліся па Дняпры з боку Смаленска і, абмінаючы Украіну і Чорнае мора, хацелі дасягнуць меж Турцыі. Падарожнікі пачуваюцца добра, ад начлегу, адзення і ежы адмовіліся - усё неабходнае для жыцця ў складаных умовах у іх ёсць. Пасля падрыхтоўчых работ беларускія ратавальнікі пачалі здымаць яхту з мелі.