Беларускія праваахоўнікі разбіраюцца ў спробе выкрадання 21-гадовай студэнткі

30 сентября 2019

Беларускія праваахоўнікі  разбіраюцца ў дэталях надзвычайнага здарэння. Паводле інфармацыі МУС,  21-гадовую студэнтку спрабаваў выкрасці яе былы хлопец. Дзяўчыну ён запхнуў у багажнік аўтамабіля  ў двары жылога дома па вуліцы Маскоўскай  у Брэсце. Пра гэта ў міліцыю паведаміў выпадковы відавочца. Пазней на гарачую лінію 102  удалося патэлефанаваць і самой ахвяры. Яна паведаміла звесткі пра вадзіцеля, але куды рухаецца машына, не ведала. Далей дзеянні перамясціліся ў вёску Бусні. Там, са слоў відавочцаў, выкрадзеная дзяўчына выбралася з аўто, папрасіла дапамогі ў мясцовых жыхароў, якія выклікалі міліцыю. На месцы здарэння быў затрыманы падазроны - 29-гадовы жыхар вёскі Дзівін. Праваахоўнікі знайшлі біту, якой, паводле слоў самой пацярпелай,  ён яе збіў. Дзяўчыну адвезлі ў бальніцу.