Беларускія пагранічнікі затрымалі грамадзяніна Расіі

28 июля 2016

Беларускія пагранічнікі затрымалі грамадзяніна Расіі, якога падазраюць ва ўчыненні некалькіх злачынстваў на радзіме. Меркаваны баявік з Інгушэціі быў злоўлены за шэсцьсот метраў ад лініі беларуска-польскай мяжы за парушэнне пагранічнага рэжыму. Малады чалавек не змог прад'явіць дакументаў, якія даюць права ўезду і знаходжання ў пагранзоне. 23-гадовы парушальнік прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе папярэджання з дэпартацыяй і забаронай уезду ў краіну тэрмінам на пяць гадоў. Падчас праверачных мерапрыемстваў ад расійскіх спецслужбаў была атрыманая інфармацыя пра тое, што гэты грамадзянін ужо не раз трапляў у іх поле зроку.

І як стала вядома, некалькі гадзін таму на беларуска-расійскай мяжы грамадзяніна Інгушэціі перадалі спецслужбам расійскага боку.