Беларускія пагранічнікі сутыкнуліся з незвычайным транспартам

16 января 2018

Беларускія пагранічнікі ўпершыню сутыкнуліся з незвычайным транспартам. Літаральна за 200 метраў ад дзяржмяжы на літоўскім напрамку ўдалося выявіць самаробную дрызіну – поўнасцю аўтаномную, напэўна кантрабандыстаў. Яе перамяшчэнне па чыгунцы заўважылі з дапамогай сістэмы відэаназірання. Пагранічнікі мяркуюць, што так зламыснікі правяралі мясцовасць і магчымасці праваахоўнай сістэмы. Апошняя ў выніку аказалася на высокім узроўні, метад парушальнікаў праваліўся.