Беларускія пагранічнікі перакрылі канал пастаўкі небяспечных псіхатропаў

15 февраля 2020
Прывозілі наркотыкі з-за мяжы, каб прадаваць у Беларусі. Беларускія пагранічнікі спынілі канал пастаўкі небяспечных псіхатропаў. Устаноўлена, што зелле планавалі прадаваць праз інтэрнэт. Выйсці на дылера і кур'ера ўдалося супрацоўнікам аператыўнага падраздзялення пагранічнай службы. У сталіцы быў затрыманы 20-гадовы хлопец, у якога выявілі і канфіскавалі асабліва небяспечныя псіхатропныя рэчывы - мефедрон і альфа-РVР, (па паўкілаграма кожнага), а таксама інструменты для фасоўкі. 

Антон Бычкоўскі, афіцыйны прадстаўнік Дзяржпагранкамітэта Беларусі: "У гэты ж дзень пры правядзенні далейшых аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў пагранічнікі затрымалі і кур'ера інтэрнэт-магазіна - 19-гадовага грамадзяніна Беларусі. Па месцы пражывання ў яго быў выяўлены і  канфіскаваны асабліва небяспечны наркатычны сродак  метадон масай не менш за 100 грамаў, а таксама электронныя вагі і фасовачныя пакеты". 

Па дадзеным факце ўзбуджаны крымінальныя справы за незаконны абарот наркотыкаў. Абодвум хлопцам пагражае да 15 гадоў турмы.