Беларускія дыпламаты аказваюць неабходную дапамогу сваякам загінуўшых у ДТЗ у Польшчы

26 Лютага 2017

Беларускія дыпламаты аказваюць неабходную дапамогу сваякам загінуўшых беларусаў у ДТЗ у Польшчы. Блізкія інфармаваны пра здарэнне. Рашэнне аб транспарціроўцы будзе прымацца польскай пракуратурай пасля выхадных. Што тычыцца яшчэ аднаго грамадзяніна нашай краіны, які атрымаў траўмы ў аварыі, ён праходзіць курс лячэння ў шпіталі за 50 кіламетраў ад Варшавы. Стан яго здароўя здавальняючы. Нагадаем, напярэдадні раніцай на трасе Варшава - Беласток аўтамабіль з беларускімі нумарамі сутыкнуўся з фурай, якая выехала на сустрэчную паласу з-за кола, што лопнула. Тры чалавекі (двое беларусаў і адзін расіянін) загінулі на месцы.