Беларускія байдарачнікі прапалі ў Карэліі. Пасольства Беларусі ў Расіі далучылася да пошуку

10 августа 2018

У Карэліі прапалі тры беларускія турысты-байдарачнікі.

У канцы ліпеня мужчыны на машыне адправіліся ў рэспубліку для сплаву па рацэ Шуя. Апошні раз яны выходзілі на сувязь 25 ліпеня. Вярнуцца дахаты турысты планавалі 4 жніўня, аднак іх дагэтуль няма. Да пошуку прапаўшых у Карэліі беларускіх байдарачнікаў далучылася пасольства Беларусі ў Расіі.

Ігар Заламай, кіраўнік аддзялення пасольства Беларусі ў г. Санкт-Пецярбургу (па тэлефоне)

Мы сочым за сітуацыяй. Падрабязнасці ў наступных выпусках.