Беларуска, якая знаходзілася на борце круізнага лайнера як член каманды Viking Sky, не пацярпела

25 марта 2019

Гэта паведаміў пасол нашай краіны ў Швецыі і Нарвегіі Дзмітрый Мірончык у афіцыйным Twitter МЗС Беларусі. Нагадаем, надзвычайнае здарэнне адбылося ў суботу днём ля берагоў Нарвегіі. Падчас шторму ў судна перастаў функцыянаваць адзін з рухавікоў. Пасажыраў эвакуіравалі ўсю ноч. Паднімалі па адным на верталётах. Хвалі дасягалі чатырох метраў, карыстацца шлюпкамі было немагчыма.