Беларус спрабаваў правезці ва Украіну кантрабанду цыгарэт

27 ноября 2019
Тым часам украінскія пагранічнікі апублікавалі відэа затрымання фуры з буйной кантрабандай цыгарэт. Схованку ў цяжкагрузе адкрывалі малатком, балгаркай і нават бензапілой. Перавезці хадавы тавар ва Украіну спрабаваў грамадзянін нашай краіны праз пункт пропуску "Дольск". Пад днішчам фуры была зроблена ніша, дзе і перавозілі шэры тавар. А гэта амаль 27 000 пачкаў цыгарэт з беларускімі акцызамі. Папярэдняя ацэнка нелегальнага грузу - 24 000 долараў. Грузавік затрыманы да высвятлення акалічнасцяў. Праводзіцца праверка.