Беларус выкрадаў грошы з карт замежнікаў

19 сентября 2019

Жыццё за чужы кошт  або хакерская атака. Буйную махінацыю ў Сетцы расследуюць праваахоўнікі Мінска. Галоўны фігурант крымінальнай справы - 24-гадовы жыхар Мінска. Ён ужо затрыманы. Як паведамілі ў Следчым камітэце, падазроны выкарыстаў рэквізіты банкаўскіх карт замежнікаў і купляў паліва праз мабільныя дадаткі  заправак. 

Затым прадаваў бензін па нізкай цане. Паводле  аператыўнай інфармацыі МУС, за гэта адплачваліся грамадзяне ЗША, Бразіліі, Ізраіля і іншых дзяржаў. Сума дасягнула 90 тысяч рублёў. Рэквізіты карт мужчына набыў у Інтэрнэце за крыптавалюту. 

Таксама падазронаму атрымалася выкрасці з карт-рахункаў замежнікаў суму,  эквівалентную 60-ці тысячам беларускіх рублёў. Акрамя таго, абвінавачваны мог пазапраўна аплачваць паслугі байкшэрынгу і каршэрынгу. Следства працягвае правяраць інфармацыю.