Беларусь працягвае ліквідацыю наступстваў непагадзі

15 июля 2016

За дні шторму ў краіне ад стыхіі пацярпелі 523 населеныя пункты. Пашкоджаны дахі больш чым 620-ці жылых дамоў. Траўмы атрымалі 37 чалавек. У краіне працягваюць працаваць 200 аварыйных брыгад.

Леанід Дзядусь, начальнік галоўнага ўпраўлення Дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі НЗ І ГА МНС Беларусі:

"Пытанне знаходзіцца на кантролі ўрада. Мы 4 разы за суткі падаём данясенні аб развіцці сітуацыі з тым, каб даць аб'ектыўную інфармацыю".

Паводле звестак Белэнэрга, у Віцебскай вобласці наступствы непагадзі ліквідаваныя цалкам. А вось у Мінскім і Магілёўскім рэгіёне - яшчэ нямала працы. Менавіта там большасць пацярпелых вёсак. А сіноптыкі папярэджваюць, няўстойлівае надвор'е з навальнічнымі дажджамі, градам і шквалістым ветрам захаваецца да канца тыдня. Тэмпература днём - да плюс 27-мі.