П'яны вадзіцель маршруткі праехаў на чырвоны і на пераходзе збіў дзяўчыну. (Аварыя адбылася на развязцы праспекта Незалежнасці і вуліцы Шафарнянскай). У выніку сутыкнення 27-гадовая дзяўчына атрымала пералом пляча і чэрапна-мазгавую траўму. Вадзіцель паспрабаваў схавацца. Яго затрымалі праз квартал. За рулём апынуўся 25-гадовы мінчанін. Экспертыза паказала ў крыві 2 праміле алкаголю.
Аўтатрагедыя ў сталіцы
12 мая 2015













