Аўтамабіль Jeep праваліўся пад лёд у ваду на глыбіню каля паўметра

17 января 2018

Наглядны прыклад тым, хто не прыслухоўваецца да рэкамендацый МНС. У Гомельскай вобласці вадзіцель вырашыў выпрабаваць лёс на аўтамабілі. Ратавальнікам паступіла паведамленне аб тым, што на лузе ў пойме Бярэзіны ля вёскі Затон Светлагорскага раёна захраснуў легкавы аўтамабіль.

Аўтамабіль Jeep праваліўся пад лёд у ваду на глыбіню каля паўметра. Ратавальнікі прыбралі бензапіламі лёд і выцягнулі аўто на буксіры.