Аўтакатастрофа з беларускімі дзецьмі. Вадзіцель мог заснуць за рулём

9 июля 2018

У Румыніі перакуліўся аўтобус з беларускімі дзецьмі. Яны ехалі на адпачынак у Балгарыю і змогуць працягнуць паездку на мора сёння пасля 15 гадзін. Па групу ўжо адправілі іншы беларускі аўтобус, паведамілі нам у мінскай турфірме.

Інцыдэнт адбыўся ўчора ўвечар недалёка ад горада Сучава. У салоне знаходзіліся 43 дзіцяці - усе яны з Гомельскай вобласці, суправаджальнікі і вадзіцелі. Пасля медагляду ўсіх адпусцілі, шпіталізацыя не спатрэбілася. Дзяцей размясцілі ў гатэлі і забяспечылі ежай. Адпачынак ім падоўжаць на адзін дзень. Відавочцы аварыі, як паведамляюць у сацсетках, не выключаюць, што вадзіцель аўтобуса мог заснуць за рулём.