Аўтобус з дзецьмі трапіў у аварыю ў Чэрвеньскім раёне з-за дзікіх жывёл

9 января 2019

Такая першапачатковая версія ДАІ. Нагадаем, напярэдадні каля сямі вечара сутыкнуліся два аўтобусы, якія ехалі ў калоне. Школьнікаў перавозілі з прадстаўлення ў Мінску назад у Магілёў. Вадзіцель МАЗа пачаў прытармажваць з-за ласёў, якія з'явіліся на абочыне. У гэты момант шафёр аўтобуса "Нёман", які ехаў следам за ім, не справіўся з кіраваннем і дапусціў сутыкненне. У выніку пацярпелі дзве 12-гадовыя дзяўчынкі - іх шпіталізавалі. Стан іх здавальняючы.