Аўтобус з беларусамі трапіў у ДТЗ ля Пскова. Ёсць пацярпелыя

30 декабря 2019
Пад Псковам высвятляюць прычыны аварыі аўтобуса з беларусамі. ДТЗ адбылося ў 2:50 ля вёскі Падбароўе пад Псковам. 47-гадовы вадзіцель "Неаплана", які рухаўся па маршруце Мінск - Санкт-Пецярбург, не справіўся з кіраваннем. Машына з'ехала з дарогі падчас руху і перакулілася ў кювет.

У салоне знаходзілася 50 пасажыраў (усе беларусы) і два вадзіцелі

На шчасце, ніхто не загінуў. Паводле апошніх звестак,  траўмы атрымаў 21 чалавек, у тым ліку трое дзяцей. Пяць шпіталізаваныя, адзін у рэанімацыі. Для пасажыраў, не пацярпелых у аварыі, разгарнулі пункт часовага ўтрымання ў гатэлі "Балтхаус".