Аварыя ў ранішні час пік даставіла нямала праблем сталічнаму трафіку

18 октября 2019

Вялізны затор утварыўся  ў напрамку з цэнтра ў раёне  станцыі метро "Маскоўская". На скрыжаванні  праспекта Незалежнасці і  вуліцы Макаёнка сутыкнуліся два легкавыя аўто. Па словах відавочцаў, Toyota  паварочвала налева на праспект і сутыкнулася з BMW, якая спрабавала праскочыць на чырвоны сігнал. У выніку аўтамабіль Toyota ледзь не выкінула на тратуар. Папярэдне абышлося без сур'ёзных траўм для вадзіцеляў абедзвюх машын.