Аварыя ў Смалявіцкім раёне

30 июня 2016

На трасе Р53, недалёка ад Кургана Славы, легкавое аўто сутыкнулася з маршрутным таксі. У выніку лабавога ўдару загінуў чалавек. Вадзіцель легкавушкі не справіўся з кіраваннем і выехаў на сустрэчную паласу. Удар у рэйсавы мікрааўтобус быў такой сілы, што маршрутку адкінула ў кювет. 35-гадовы вадзіцель легкавога аўто загінуў на месцы. 5 пасажыраў і вадзіцель маршрутнага таксі з рознымі траўмамі шпіталізаваны.