Аварыя ў Магілёве: пацярпелі 2 чалавекі

30 марта 2020
Дарожны трафік у цэнтры Магілёва сёння паралізавала з-за аварыі. Раніцай на вуліцы Першамайскай сутыкнуліся Volkswagen і Renault. Вядома, што абедзве машыны рухаліся ў спадарожным кірунку. Траўмы атрымалі вадзіцель і пасажыр Volkswagen, яны шпіталізаваны. Шафёр другога аўто не пацярпеў. На месцы здарэння працуюць МНС і ДАІ. Прычыны ДТЗ высвятляюцца.