Аварыя ў Мінску. Вадзіцель не зладзіўся з кіраваннем і пратараніў слуп

14 января 2020
Сёння ў Мінску на вуліцы Пляханава адбылася аварыя. Паводле папярэдняй інфармацыі, 33-гадовы вадзіцель "аўдзі" не змог зладзіцца з машынай і заехаў у асвятляльную мачту. Шафёр атрымаў лёгкія траўмы. Яго даставілі ў бальніцу. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка. З пагаршэннем умоў надвор’я ў ДАІ раяць аўтамабілістам быць як мага больш уважлівымі і асцярожнымі на дарозе.