Аварыя ў Мінску: вадзіцель Chevrolet не справіўся з кіраваннем і трапіў у металічную агароджу

12 ноября 2021

Няўважлівасць на дарозе і пагаршэнне ўмоў надвор'я ўсё часцей прыводзяць да ДТЗ. Так, сёння ў сталіцы  на пуцеправодзе па вуліцы Маякоўскага 18-гадовы вадзіцель Chevrolet  не справіўся з кіраваннем, у выніку чаго  аўтамабіль трапіў у металічную агароджу. Ніхто не пацярпеў. А Дзяржаўтаінспекцыя ў сваю чаргу нагадвае вадзіцелям быць асабліва ўважлівымі за рулём і прытрымлівацца бяспечнай манеры язды.