Аварыя ў Мінску з удзелам трох машын

5 февраля 2020
На скрыжаванні Ціміразева і завулка Турчынскага “мерседэс”, які рухаўся па другой паласе з праспекта Машэрава, наехаў на “Газель”, якая стаяла на дарозе. Ад удару машыну адкінула на “вольва”, што была наперадзе. Аўтамабілі атрымалі механічныя пашкоджанні. Пацярпелых няма. Вадзіцель "мерседэса" растлумачыў, што яго асляпіла сонца.

Не вытрымаў дыстанцыю


Падобная аварыя і на перакрыжаванні Партызанскага праспекта з вуліцай Варвашэні. "Форд" рухаўся па крайняй левай паласе праспекта і не вытрымаў бяспечную дыстанцыю - сутыкнуўся з “фальксвагенам”, які ехаў наперадзе. Ад удару машыну адкінула на “таёту”. Пацярпелых няма.