Аварыя ў Касцюковіцкім раёне

13 мая 2015

Аварыя ў Касцюковіцкім раёне забрала жыцці трох чалавек. Дарожна-транспартнае здарэнне адбылося на рэгулюемым чыгуначным пераездзе ля вёскі. Загінулі вадзіцель і два пасажыры. Работнікі МНС здолелі выратаваць 4-гадовага хлопчыка. Зараз за яго жыццё змагаюцца медык. Кіроўца аўтамабіля "Опель" на чыгуначным пераездзе прыпыначнага пункта "Новолиповский" праігнараваў забараняльны сігнал святлафора, выехаў на чыгуначнае палатно, і сутыкнуўся з грузавым цягніком. Цягнік прадоўжыў рух праз дзве з паловай гадзіны.