Аварыя ў Клецкім раёне. Загінуў 45-гадовы вадзіцель

17 мая 2019

Жыхар Нясвіжскага раёна на "сітраэне" рухаўся ў напрамку Клецка, на закругленні дарогі не справіўся з кіраваннем і з'ехаў у кювет. Машына ўрэзалася ў дрэва. Вадзіцель атрымаў траўмы, не сумяшчальныя з жыццём. Мужчына не быў прышпілены і перавысіў хуткасць. А вось ці знаходзіўся ён у нецвярозым стане - высветліць экспертыза.

А ў Мінску мінулай ноччу на скрыжаванні сутыкнуліся "аўдзі" і "рэно". Вадзіцель першага аўто не дачакаўся зялёнага сігнала і пачаў рух па праспекце Дзяржынскага. У выніку траўмы атрымаў вадзіцель "рэно".

І яшчэ адно дарожна-транспартнае здарэнне - таксама ў сталіцы. Сёння раніцай рэйсавы аўтобус МАЗ здзейсніў наезд адразу на два аўтамабілі, якія спыніліся ў трэцяй і чацвёртай палосах. Вадзіцель аўтобуса не вытрымаў неабходную дыстанцыю. У выніку ў "сітраэна" вырвана задняе правае кола, а машыну адкінула на парапет. Пацярпелых няма.