Аварыя з удзелам таксі ў Мінску

10 марта 2020
Як паведамляе ДАІ, ДТЗ адбылося раніцай на скрыжаванні вуліц Алтайская - Несцерава. Папярэдне, у вадзіцеля  Renault была перашкода справа і ён не прапусціў Mitsubishi. Пасля ўдару аўтамабіль таксі лёг на дах, пацярпеў шафёр, ён шпіталізаваны. У момант ДТЗ пасажыраў у салоне не было, вадзіцель цвярозы.