Аварыя з удзелам рэйсавага аўтобуса ў Мінскім раёне

13 декабря 2017

З-за галалёдзіцы на разваротным кальцы канцавога прыпынку ў пасёлку Тарасава вадзіцель 36-га аўтобуса не справіўся з кіраваннем і ўрэзаўся ў агароджу прыватнага дома. Вадзіцель і пасажыры не пацярпелі. Пашкоджана толькі пярэдняя частка транспартнага сродку і плот, а металічны пралёт агароджы і вароты ад удару паваліліся. Акалічнасці высвятляюцца.