Аварыя з удзелам машыны хуткай дапамогі здарылася ў сталіцы

27 февраля 2017

На скрыжаванні вуліцы Арлоўскай і Даўгінаўскага тракту яна сутыкнулася з КІА. Пасля чаго яе адкінула на аўтамабіль таксі. У момант аварыі аўто медыкаў рухалася з уключанай сігналізацыяй. У ім знаходзіўся пацыент. У выніку ДТЗ вадзіцель хуткай атрымаў траўмы. Акалічнасці аварыі зараз высвятляюць спецыялісты.