Аварыя з удзелам аўтобуса з дзецьмі ў Слуцкім раёне

22 декабря 2019
Праваахоўнікі высвятляюць акалічнасці ДТЗ у Слуцкім раёне. Сёння раніцай на трасе Мінск - Мікашэвічы каля вёскі Ленькі сутыкнуліся аўтамабіль і аўтобус з дзецьмі. Паведамляецца, што "сітраен" выязджаў з другараднай і не саступіў дарогу транспарту, які вёз дзяцей на навагодні ранішнік. Траўмы атрымалі вадзіцель аўтобуса і пасажыр аўтамабіля. З дзецьмі ўсё добра, яны не пацярпелі. Аўтобус аператыўна замянілі і ў суправаджэнні ДАІ дзеці паехалі на свята.