Аварыя са смяротным зыходам адбылася ў Капыльскім раёне

18 июня 2015

Вадзіцель Toyota на закругленні дарогі паблізу вёскі Семежава не справіўся з кіраваннем, выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з аўтамабілем ГАЗ. Пасля гэтага іншамарка з’ехала у кювет і сутыкнулася з дрэвам. Ад атрыманых траўм вадзіцель памёр на месцы ДТЗ, а пасажыры – яго жонка і чатырохгадовая дачка – шпіталізаваны. Паводле папярэдніх звестак, прычынай здарэння стала парушэнне вадзіцелем хуткаснага рэжыму. Вядома, што і дзіцячага аўтакрэсла ў салоне машыны не было.