Аварыя на трасе Мінск - Маладзечна - Нарач

29 июня 2017

Аварыя адбылася на трасе Мінск - Маладзечна - Нарач. Жанчына пераходзіла дарогу і трапіла пад колы Volvo. Ад цяжкіх траўм пенсіянерка памерла на месцы. Па факце здарэння ўзбуджана крымінальная справа. Да таго ж, за мінулыя суткі на тэрыторыі Мінскай вобласці зарэгістраваны яшчэ два ДТЗ.