Аварыя на праспекце Незалежнасці абмежавала рух у бок Уручча

27 апреля 2015

Цяжкай выдалася раніца панядзелка для сталічных вадзіцеляў. Аварыя ў гадзіну пік на праспекце Незалежнасці абмежавала рух у бок Уручча. Насупраць Усходніх могілак сутыкнуліся чатыры аўтамабілі. Адзін чалавек у бальніцы. Грузавы "Мерседэс" рухаўся ў бок цэнтра ў крайняй левай паласе. На хаду ў машыны вырвала кола, і аўтамабіль вынесла на сустрэчную паласу. Там ён урэзаўся спачатку ў “Міцубісі”, а пасля закрануў і “Форд Мандэа”. Мужчыну, які быў за рулём “Міцубісі”, забрала хуткая. Папярэдне ў пацярпелага дыягнаставалі пералом рэбраў.

“Міцубісі” і "Мерседэс" забраў эвакуатар. Пасля гэтага рух на праспекце аднавілі.