Аварыя на МКАД з удзелам трох машын

26 августа 2020
Тры машыны сутыкнуліся на МКАД. Аўтамабіль "кia" рухаўся па ўнутраным кальцы з боку праспекта Пераможцаў у напрамку Даўгінаўскага тракта і на 44-м км кальцавой урэзаўся ў металічную агароджу, а затым сутыкнуўся з аўтамабілямі "форд" і "сітраэн", якія рухаліся ў спадарожным напрамку. Ад удару апошняе аўто вылецела за межы праезнай часткі. Вадзіцель з траўмамі дастаўлены ў медустанову.

ДТЗ у Калодзішчах


Аварыя і ў Калодзішчах - сёння раніцай машына ВАЗ знесла агароджу і перакулілася. Ёй не саступіў дарогу вадзіцель таксі, які ехаў у напрамку Ваеннага гарадка. 

Падрабязнасці высвятляюць супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі.