Аварыя на МКАД

31 января 2017

Перакуліўся і праехаў на даху некалькі метраў. Аварыя на МКАД - вадзіцель сутыкнуўся з ледзяной глыбай і страціў кіраванне. Легкавушка рухалася ў напрамку з'езду на Партызанскі праспект і пачала тармазіць, каб з'ехаць з кальцавой. 23-гадовы вадзіцель аўто не заўважыў мяжы дарогі, з'ехаў з яе адным колам і трапіў на снежную гурбу. Машына страціла кіраванне і перакулілася на дах. Вадзіцель пры ДТЗ не пацярпеў.